Антоніу Гутэрыш уляпаўся ў гісторыю
16- 2.12.2023, 16:25
- 18,038
У ААН свае стандарты «этыкі».
Антоніу Гутэрыш у некаторым сэнсе ўляпаўся ў гісторыю, піша Telegram-канал «Нік і Майк».
На кліматычным саміце ААН у ААЭ заўважаны датычны да забойства Рамана Бандарэнкі «сенатар» Дзмітрый Баскаў. Імя і прозвішча Дзмітрый знаходзіцца не ў адным санкцыйным спісе і не адным дакладзе аб рэпрэсіях у Беларусі.
Абдымашкі з Дзмітрыем Баскавым каштавалі хунце чэмпіянату свету ў хакеі, а Рэнэ Фазелю – ганебнага завяршэння кар'еры галоўнага міжнароднага спартыўнага функцыянера ад хакея.
Але ў ААН свае стандарты этыкі.