Эстонія зладзіла дэмарш супраць лукашэнкаўскай дэлегацыі
2- 2.12.2023, 22:35
- 12,394
Прэм'ер краіны не ўзяла ўдзел у мерапрыемстве, на якім былі прадстаўнікі рэжыму.
Як паведаміла прэс-служба ўрада Эстоніі, прэмʼер-міністарка Кая Калас скасавала ўдзел у адным з мерапрыемстваў серыі Global Stocktaking на 28-й канферэнцыі ААН у клімаце, бо было вядома, што ў ім возьме ўдзел дэлегацыя рэжыму Лукашэнкі.
Як пісаў сайт Charter97.org, прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы байкатавалі агульную фатаграфію на сустрэчы Арганізацыі Абʼяднаных Нацый (ААН) у змене клімату COP28 у пятніцу, таму што для яе таксама пазіраваў Лукашэнка.
«Было б крывадушна стаяць плячо да пляча з правадыром дзяржавы, якая стала плацдармам агрэсіі Расеі супраць Украіны, і як ні ў чым не бывала абмяркоўваць будучыню міру і змяненну клімату. Беларускі рэжым спрыяе разбурэнню будучыні свету і разам з Расеяй нясе адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне – ад гібелі людзей да катастрафічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», – заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.