27 лiпеня 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сімферопалі дзве дыверсанткі атруцілі расейскіх захопнікаў

10
У Сімферопалі дзве дыверсанткі атруцілі расейскіх захопнікаў

Больш за 20 загінулых.

Расейскія прапагандысты паскардзіліся, што ў акупаваным Сімферопалі «дзве дыверсанткі» нібы атруцілі дзясяткі акупантаў. «Мілыя дзяўчыны» пачаставалі атручанымі алкаголем і ежай захопнікаў у адной з вайсковых частак, у выніку чаго 20 вайскоўцаў РФ загінулі, яшчэ 11 патрапілі ў лякарню, піша «Обозреватель».

Пра выпадак напісаў прапагандысцкі Telegram-канал «Крамлёўская табакерка» 1 снежня, спасылаючыся на крыніцы. Адзначаецца, што на КПП воінскай часці нібыта прыйшлі «дзве мілыя дзяўчыны», якія прадставіліся мясцовымі жыхаркамі.

Яны прынеслі сем бутэлек гарэлкі і закуску – рыбу, каўбасу, хлеб, сыр. Ахове сказалі, што хочуць аддзячыць «нашым дзецюкам», піша канал.

«Хлопцы гарэлку і ежу ўзялі, выпілі з таварышамі па службе, паелі. І многія атруціліся», – распавяла крыніца прапагандыстаў.

У прынесеных алкаголі і ежы нібыта знайшлі «велізарныя дозы мыш'яку», а ў адной з бутэлек – стрыхнін – вельмі моцны яд, таксін дрэва чылібуха, які выкарыстоўваюць у якасці пестыцыду для знішчэння грызуноў.

Ад такога «пачастунку» памерлі 24 вайскоўцы РФ, яшчэ 11 шпіталізаваныя.

«Злачынцаў выявіць не ўдалося. Ідзе следства. Праваахоўнікі высвятляюць, ці звязаныя забойцы з дыверсантамі з Мелітопаля, якія нядаўна атруцілі некалькіх афіцэраў ФСБ», – паскардзіліся прапагандысты

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках