27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія ратавальнікі наважылі купіць дэтэктар хлусні

6
Гомельскія ратавальнікі наважылі купіць дэтэктар хлусні

За $11 тысяч.

Гомельскае абласное ўпраўленне МНС хоча закупіць да канца бягучага года паліграф. На пакупку, якая не звязана з прафесійнай дзейнасцю ратавальнікаў, МНС гатова аддаць 34 000 рублёў (амаль 11 000$) са сродкаў бюджэту, піша «Флагшток».

У адпаведнасці з матэрыяламі дзяржзакупкі, ратавальнікі хочуць закупіць «прафесійны камп'ютарны паліграф» з 14 датчыкамі (уключаючы датчыкі мімікі твару, дыхання, рухальнай актыўнасці, скурнагальванічнай рэакцыі).

У заяўцы МНС няма апісання таго, як будзе выкарыстоўвацца прыстасаванне. Са звестак тэндэру вядома, што дакументы на набыццё паліграфа зацверджаныя ў Менску начальнікам рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» Ігарам Зарэмба, за набыццё прылады ў Гомелі адказвае падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Аверкін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках