27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times даведаўся пра планы Ізраілю ў Газе

Financial Times даведаўся пра планы Ізраілю ў Газе

Пастаўленая мэта знішчыць трох галоўных верхаводаў ХАМАС.

Ізраіль плануе вайсковую кампанію супраць ХАМАС, якая працягнецца год ці болей. Найбольш інтэнсіўная фаза наземнага наступлення адбудзецца ў пачатку 2024 года. Пра гэта інфармаваныя крыніцы распавялі Financial Times.

Шматэтапная стратэгія мяркуе, што ізраільскія войскі, размешчаныя на поўначы Газы, будуць паступова прасоўвацца на поўдзень палестынскага анклава. «Вырашальная» вайсковая перамога будзе ўключаць знішчэнне 24 батальёнаў ХАМАСа, кіраўніцтва групоўкі і сеткі падземных тунэляў. Між іншым пастаўлена мэта знішчыць трох вядучых лідараў ХАМАСа – Ях'і Сінвара, Махамеда Дэйфа і Марвана Ісу.

«Гэта будзе вельмі доўгая вайна. Цяпер мы яшчэ нават не на паўдарогі да дасягнення нашых мэт», – сказаў адзін з людзей, знаёмых з вайсковымі планамі Ізраілю.

Са слоў крыніц, агульная стратэгія Ізраілю ў стаўленні Газы зʼяўляецца гнуткай, а час залежыць ад некалькіх фактараў, між іншым ад аператыўнага прагрэсу на зямлі, міжнароднага ціску і магчымасці вызваліць ізраільскіх закладнікаў.

Пасля асноўнай фазы баявых дзеянняў наступіць фаза «пераходнага перыяду і стабілізацыі» з меншай вайсковай актыўнасцю, якая можа працягнуцца да канца 2024 года. Пры гэтым некаторыя суразмоўцы мяркуюць, што канчатковым пунктам у гэтай аперацыі можа і не быць.

Адзін з суразмоўцаў выдання адзначыў, што нават у самім горадзе Газа Ізраіль выканаў свае задачы толькі на 40 працэнтаў. І каб цалкам узяць пад кантроль поўнач анклава, Цахалу спатрэбіцца яшчэ ад двух тыдняў да месяца. І толькі потым наступіць чарга паўднёвай часткі сектара.

Зрэшты, ёсць чаканні, што аперацыя на поўдні, дзе дагэту Ізраіль абмяжоўваўся толькі кропкавымі паветранымі ўдарамі, можа стартаваць раней і будзе праходзіць паралельна з баямі на поўначы. Паводле звестак ізраільскіх уладаў, большая частка кіраўніцтва і баевікоў ХАМАС зараз знаходзяцца менавіта на поўдні – разам з асноўнымі рэшткамі сваіх арсеналаў і астатнімі ізраільскімі закладнікамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках