27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія футбалісты не будуць гуляць з Беларуссю ў Лізе нацый

2
Літоўскія футбалісты не будуць гуляць з Беларуссю ў Лізе нацый

Яны хацелі пазбегнуць гэтых матчаў «любым коштам».

Нацыянальная зборная Беларусі не згуляе з Літвой у пераходных матчах Лігі нацый. Так пастанавіў 2 снежня выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), паведамляе «Прессбол».

Зборная Беларусі выступала ў дывізіёне «C» (трэцім па сіле) розыгрышу Лігі нацый-2022/23. У кампаніі Славакіі, Азербайджана і Казахстана наша каманда заняла апошняе месца ў групе, не перамогшы ні разу. У сакавіку 2024 года яна мела стыкавыя матчы з Літвой за права застацца ў дывізіёне «C».

Але пастановай УЕФА Беларусь вызвалена ад гэтых сустрэч, як адна з дзвюх найлепшых каманд сярод аўтсайдэраў (другім шчасліўчыкам сталі кіпрыёты). Літоўцы, у сваю чаргу, якія хацелі «любым коштам» пазбегнуць матчаў з нашай зборнай, сустрэнуцца з Гібралтарам.

Лёсаванне Лігі нацый-2024/25 адбудзецца 8 лютага 2024 года ў Парыжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках