27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Менсктрансе» патлумачылі, чаму задыміўся аўтобус МАЗ на Куйбышава

10
У «Менсктрансе» патлумачылі, чаму задыміўся аўтобус МАЗ на Куйбышава

Інцыдэнт выклікаў рэзананс.

У «Менсктрансе» расказалі пра сітуацыю з аўтобусам 24-га маршруту, які «дыміўся» на вуліцы Куйбышава, накіроўваючыся ў бок вуліцы Веры Харужай. Паводле словаў прэс-сакратаркі дзяржпрадпрыемства Алены Грамыкі, 1 снежня ў МАЗ 215 спрацавала сістэма пажаратушэння ў адсеку ПЧ [падагравальнік вадкасці рухавіка].

«Кіроўца, дзейнічаючы паводле інструкцыі, аператыўна высадзіў пасажыраў, каб гарантаваць іх бяспеку, пакуль не стане зразумела, што ж здарылася. Аднак загарання не было – адбылося лжывае спрацоўванне названай сістэмы. Яна парашковая, таму збоку відавочцам магло здацца, што транспартны сродак дыміцца. Аўтобус сваім ходам рушыў у парк для агляду», – піша «Менск-Навіны».

Нагадаем, інцыдэнт выклікаў рэзананс, паколькі з Расеі паведамленні пра загаранні аўтобусаў МАЗ паступаюць рэгулярна. Асабліва шмат такіх выпадкаў у Санкт-Пецярбургу. У пачатку жніўня ў горадзе прыпынялі эксплуатацыю 137 беларускіх аўтобусаў. Апраўдвацца надумаў нават Аляксандр Лукашэнка. Спачатку ён назваў гэта «выпадковасцю», потым паспрабаваў звязаць з «інтрыгамі канкурэнтаў».

@prosto_slozhno1

♬ оригинальный звук - user930221

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках