3 сакавiка 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі ўсіх акупантаў, якія расстралялі бяззбройных украінскіх палонных

17
УСУ ліквідавалі ўсіх акупантаў, якія расстралялі бяззбройных украінскіх палонных

Абаронцы Украіны штурмам узялі гэтую пазіцыю і знішчылі ўсіх захопнікаў.

Кіраўнік Аўдзееўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Барабаш заявіў, што Сілы абароны ліквідавалі ўсіх расейскіх акупантаў, якія маюць дачыненне да расстрэлу бяззбройных украінскіх ваяроў каля Стэпавага Данецкай вобласці.

Як заявіў Барабаш у эфіры тэлемарафону, два ваяры здаваліся ў палон расейцам, паколькі ў іх скончыўся боекамплект.

«Яны здаваліся ў палон, сапраўды, таму, што ў іх скончыўся боекамплект. Наколькі мне вядома, крыху пазней нашы хлопцы штурманулі гэтую пазіцыю. Усе, хто знаходзіўся там, былі ліквідаваныя», – адзначыў Барабаш.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках