У Расеі школьніка забілі на прыпынку пасля пытання «з якога ты раёна?»
35- 3.12.2023, 13:52
- 27,910
Падлетку нанеслі ўдар нажом у шыю.
У расейскім Іркуцку на прыпынку забілі школьніка – пасля пытання "з якога ты раёна?". Падлетку нанеслі смяротны ўдар нажом у шыю, паведамляе «База».
Увечары 2 снежня Ягор з чатырма аднакласнікамі чакаў аўтобус на прыпынку "Лісіха".
Раптам да хлопцаў падышлі блізу дзесяці невядомых аднагодкаў – паводле словаў відавочцаў, канфлікт пачалі з класічнага пытання: "З якога ты раёна?"
У мітусні адзін з падлеткаў дастаў нож і ўдарыў Ягора ў шыю – 15-гадовы хлопчык памёр на месцы.
Паліцыя затрымала дваіх падазраваных, у аднаго з іх знайшлі той самы нож. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Забойства".