У Польшчы прайшоў «снежны матч»
1- 3.12.2023, 17:24
- 6,528
![У Польшчы прайшоў «снежны матч»](https://i.c97.org/ai/574006/aux-head-1701613458-20231129_football_360.jpeg)
Відэафакт.
На Польшчу ў суботу 2 снежня абрынуўся моцны снегапад. Некаторыя футбольныя каманды не рызыкнулі выходзіць на поле ў такое надвор'е, аднак не «Карона» Кельце і «Лех» Познань. У Сеціве зʼявілася некалькі відэа неверагодна снежнага матча.
Ва ўмовах снегападу на футбольным полі «панаваў хаос», пішуць СМІ. Надворʼе пагаршалася з кожнай хвілінай. Праз снегу нават не было відаць зялёнага газону.