Лукашэнка напрасіўся ў Пекін
20- 3.12.2023, 20:32
- 19,306
Ні пра які запланаваны візіт гаворкі не ідзе.
Крыніцы «Беларускай выведкі» паведамляюць, што ні пра які запланаваны візіт гаворкі не ідзе. Раней мы паведамлялі аб рэзкім ахаладжэнні дачыненняў з Пекінам на фоне пагрозы кітайскаму транзіту. На гэтым фоне Лукашэнка адчайна спрабаваў дамагчыся асабістай сустрэчы ў Пекіне і слёзна прасіў Пуціна асабіста пасадзейнічаць у арганізацыі такой падчас расейска-кітайскай сустрэчы. Сі даў дабро на сустрэчу.
Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка будзе прасіць адтэрміноўку «адлігі» да заканчэння прэзідэнцкіх выбараў і фармавання ўстойлівай структуры будучай улады. Пасля гэтага ён абавязуецца наладзіць прымальныя для ўсіх зацікаўленых бакоў умовы мірнага суіснавання з ЕЗ.
Таксама штаб Лукашэнкі падрыхтаваў «петыцыю» асабіста да Сі з просьбай дапамагчы намякнуць Пуціну, каб ён згортваў планы міграцыйнага ціску на мяжу ЕЗ з тэрыторыі Беларусі. Іншымі словамі, Лукашэнка едзе прадаваць «ф'ючэрсы» будучага добрасуседства з ЕЗ і прасіць абароны ад празмернага ціску Крамля.
Для будучай адлігі як ніхто лепш падыходзіць міністр Алейнік. Стаўленне Лукашэнкі да яго, нягледзячы на ціск Лаўрова, у апошні час рэзка памянялася. Ён стаў уваходны ў Штаб, ягоны наменклатурны аўтарытэт моцна ўмацаваўся. Лічыцца, што менавіта ён зможа «перазапусціць» працэс адлігі з ЕЗ у стылі свайго папярэдніка Уладзіміра Макея. У штабе Лукашэнкі робяць стаўку на перамогу Трампа. У выпадку ягонага патэнцыйнага пройгрышу, «беларуская адліга» будзе запушчаная нават насуперак жаданню Масквы. У самім штабе Лукашэнкі кіпіць перадвыбарная падрыхтоўка. Важныя дэталі паведамім на гэтым тыдні.