У Кангрэсе ЗША могуць ухваліць пакет вайсковай дапамогі Украіне і Ізраілю да канца года
- 3.12.2023, 20:50
- 2,292

Пра гэта заявіў сенатар-рэспубліканец ад штата Аклахома Джэймс Лэнкфард.
Пакет вайсклва дапамогі Украіне і Ізраілю можа быць канчаткова зацверджаны ў Кангрэсе ЗША да канца года.
Пра гэта заявіў сенатар-рэспубліканец ад штата Аклахома Джэймс Лэнкфард, паведамляе ABC.
Пры гэтым ён дадаў, што значныя змены ў іміграцыйнай сістэме ЗША стануць часткай вайсковай дапамогі Украіне і Ізраілю.
«Мы зробім гэта ўсё разам», – сказаў Лэнкфард.
Адміністрацыя Байдэна прапанавала выдзеліць дзясяткі мільярдаў даляраў Ізраілю і Украіне на вядзенне адпаведных войнаў, а таксама 14 мільярдаў даляраў на ахову межаў. Заканадаўцы Рэспубліканскай партыі ЗША заявілі, што гэтыя сродкі павінны быць звязаныя са зменамі ў іміграцыйнай палітыцы, напрыклад, з сістэмай давання прытулку.
«Самае галоўнае – гэта магчымасць зрабіць усё правільна», – сказаў Лэнкфард.