Самы ветлівы кіроўца ў Беларусі пад Новы год раздае пасажырам цукеркі з пажаданнямі
- 30.12.2023, 14:51
- 2,500
Маршрутка ў літаральным сэнсе прывозіць свята.
Самы ветлівы і самы вядомы кіроўца маршруткі ў Беларусі Уладзімір пад Новы год радуе сваіх пасажыраў цукеркамі з прыемнымі пажаданнямі.
Пазітыўны настрой на ўсю паездку гарантаваны.


Дарэчы, у салоне буса ёсць нават навагодняя ялінка. А ў тэлевізары круцяць навагоднія фільмы.
Таму гэтая маршрутка літаральна прывозіць свята, піша тэлеграм-канал Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавознікаў.