У Сейме Літвы рыхтуюць папраўкі, якія абмяжуюць магчымасць беларусаў жыць у краіне
20- 4.12.2023, 9:10
- 8,014

Атрымаць ДНЖ стане больш складана.
Кіраўнік камітэта Сейма Літвы ў нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас мае намер ужо на гэтым тыдні зарэгістраваць у Сейме папраўкі, якія абмяжуюць магчымасць грамадзянам Беларусі, што зноў прыбылі, атрымаць статус часовага жыхара, піша LRT.
Палітык падкрэсліў, што прапанаваныя ім захады не закрануць рэпрэсаваных беларусаў.
- Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт ДНЖ мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную рабочую сілу, — сказаў Лаўрынас Кашчунас.
З яго слоў, папраўкі арыентаваныя на ізаляваную літоўскімі службамі бяспекі групу беларусаў, якая з'яўляецца мішэнню беларускіх спецслужбаў. Чакаецца, што прапанаваныя захкады знізяць пагрозу бяспецы і для Літвы, і для прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.
- Бачанне зразумелае - давайце падтрымаем дэмакратычную Беларусь, дамо абарону тым, хто мае ў ёй патрэбу, давайце ўмацуем незалежнасць, наколькі гэта залежыць ад нас, але давайце не ствараць Беларусь у Літве з усімі вынікаючымі з гэтага рызыкамі - няхай гэта будзе літвінізм або выведвальныя пагрозы, - сказаў Кашчунас.