Лукашэнка сустрэўся з Сі Цзіньпінам
18- 4.12.2023, 9:25
- 17,790

Прэс-служба дыктатара расказала, пра што яны гаварылі.
Лукашэнка сустрэўся ў Пекіне з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам.
Дыктатар заявіў, што «Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая», паведаміла прэс-служба дыктатара.
Кіраўнік КНР у сваю чаргу заявіў, што кітайскі бок гатовы разам з беларускімі партнёрамі ўмацоўваць стратэгічнае ўзаемадзеянне.
- У рамках вашага дзяржаўнага візіту ў Кітай у канцы лютага і пачатку сакавіка гэтага года мы выйшлі на важныя дамоўленасці на карысць дынамічнага развіцця кітайска-беларускіх стасункаў. На кожным этапе ў нас атрымліваюцца новыя дамоўленасці. Цягам года ўмацоўваецца палітычны ўзаемны давер, міжнароднае ўзаемадзеянне. У наяўнасці новыя вынікі супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Пояс і Шлях», - сказаў кітайскі лідар.