Беларускія вайскоўцы пачалі заняткі па баявой гатоўнасці
2- 4.12.2023, 9:55
- 4,350

У Мінабароны называюць гэтыя вучэнні «планавымі».
Ва Узброеных сілах пачаліся «планавыя заняткі» ў баявой гатоўнасці. Пра гэта 4 снежня паведаміла прэс-служба Мінабароны.
«Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні пасля чарговага прызыву на вайсковую службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай вайсковай падрыхтоўкі», - адзначылі ў вайсковым міністэрстве.
Комплекс трэніровак праходзіць з усімі катэгорыямі вайскоўцаў, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі вайсковага кіравання.