27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што хаваецца за ўказам Пуціна аб павелічэнні колькасці войска РФ

5
Што хаваецца за ўказам Пуціна аб павелічэнні колькасці войска РФ

Аналітыкі ISW далі адказ.

Эксперты заяўляюць, што новы ўказ Пуціна аб павелічэнні колькасці войска - гэта не неадкладнае кіраўніцтва да дзеяння, а фармальнае прызнанне той колькасці, якая павінна быць у РФ у будучыні.

Аналітыкі з (Інстытута вывучэння вайны) ISW паведамляюць, што яшчэ 1 снежня Пуцін падпісаў указ аб павелічэнні колькасці баявога складу да 1,32 млн чалавек, а агульнае павелічэнне самога войска – да 2,209 млн чалавек.

Яшчэ ў верасні 2022 года Пуцін падпісаў указ аб частковай мабілізацыі ў шэрагі УС РФ. А за 21 месяц вайны РФ страціла на полі бою забітымі і параненымі блізу 300 тысяч чалавек, заявіў 29 лістапада генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што з 1 студзеня 2023 года ў шэрагі УС РФ удалося завербаваць амаль 410 тысяч чалавек. Эксперты заяўляюць, што частковая мабілізацыя 300 тысяч чалавек і такія ж страты на полі бою гавораць аб фактычным прыросце войска РФ на 170 тысяч чалавек. Насамрэч выходзіць, што новы ўказ Пуціна не ўстанаўлівае новую колькасць расейскага войска, а юрыдычна ўзаконьвае тую лічбу, якая ўжо ёсць па факце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках