Баі за Аўдзееўку: украінскія байцы эфектыўна знішчаюць акупантаў
2- 4.12.2023, 10:43
- 4,406

У гэтым ім дапамагаюць дроны.
Байцы Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны адкрылі агонь па групе расейскіх акупантаў на Аўдзееўскім кірунку. Пра гэта паведамілі ССА УСУ ў Telegram.
«Вораг не пакідае спробаў акружыць Аўдзееўку, і яму перашкаджаюць нашыя ваяры. Аператары 8-га палка ССА з дапамогай дронаў выявілі збой жывой сілы супраціўніка і скарэктавалі агонь мінамёта і гранатамёта МК19», - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ў ССА, у выніку агнявога нападу знішчаная група акупантаў.