21 снежня 2024, Субота, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт золата дасягнуў гістарычнага максімуму

24
Кошт золата дасягнуў гістарычнага максімуму

З пачатку кастрычніка кошты на метал выраслі на 16%.

Падчас ранішніх таргоў на азіяцкіх біржах цана золата паднімаліся да рэкорднага ўзроўню на 2135 даляраў за тройскую ўнцыю, паведамляе "Нямецкая хваля" са спасылкай на агенцтва AFP.

Кошты паднімаліся да гістарычнага максімуму на фоне чаканняў, што федэральная рэзервовая сістэма ЗША знізіць адсоткавыя стаўкі, адзначае AFP. На мінулым тыдні старшыня ФРС Джэром Паўэл даў зразумець, што рэгулятар плануе захаваць базавую адсоткавую стаўку на бягучым узроўні і не будзе яе падвышаць.

Рост коштаў таксама звязаны з паслабленнем даляра, што робіць золата больш даступным для міжнародных пакупнікоў. Іншым чыннікам росту агенцтва называе працяглыя інвестыцыі ў золата як надзейны актыў на фоне вайны Ізраілю і ХАМАС.

Золата даражэе некалькі тыдняў запар. З пачатку кастрычніка кошт металу вырас на 16 адсоткаў, паведамляе агенцтва Bloomberg. Мінулы гістарычны максімум быў дасягнуты ў жніўні 2020 года, калі кошт золата падняўся да 2080 даляраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках