Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не змаглі адказаць на пытанне мянчанкі пра дворнікі
11- 4.12.2023, 11:18
- 13,288

Тэлегледачы перамаглі знаўцаў.
У другой гульні зімовай серыі беларускага клуба «Што? Дзе? Калі?» каманда Яўгена Сцішэнкі пацярпела паразу ад тэлегледачоў з лікам 2:6.
У першым раўндзе юрыстка Вераніка Палянская з Менска спытала:
- Туды-сюды. Новы пачатак, чысты аркуш кожныя тры секунды. А які працэс так вобразна апісаў нарвежскі пісьменнік Ю Несбе?
Знаўцы выбралі такі адказ:
- Магчыма мелася на ўвазе абіранне якога-небудзь прадукту. Напрыклад, гародніны.
А насамрэч гаворка ішла зусім пра іншае:
- Туды-сюды. Новы пачатак, чысты аркуш кожныя тры секунды. Вечнае адпушчэнне грахоў там яшчэ было, але каб вас не блытаць, я гэта не чытаў, - сказаў вядоўца. - Такія асацыяцыі ўзніклі ў персанажа Ю Несбе, які назіраў за тым, як дворнікі чысцяць шкло аўтамабіля.