Дроны УСУ знішчылі нафтабазу акупантаў у Луганску
2- 4.12.2023, 11:23
- 9,930

Пажар дагэтуль не лакалізаваны.
Нафтабазу расейскіх акупантаў у акупаваным Луганску ўночы 4 снежня атакавалі беспілотнікі УСУ. У выніку загарэўся адзін з рэзервуараў.
Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Mash.
Паводле ягонай інфармацыі, нафтабаза была атакаваная дронамі-камікадзэ. На раніцу пажар не нафтабазе не лакалізаваны.



