1 верасня 2024, Нядзеля, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы з 63-й брыгады пры падтрымцы трох танкаў прымусілі расейцаў уцякаць

Украінскія байцы з 63-й брыгады пры падтрымцы трох танкаў прымусілі расейцаў уцякаць

Абаронцы Украіны вядуць баі на ўсіх адцінках фронту, у тым ліку і на Харкаўшчыне з Луганшчынай.

Сёння, 4 снежня, украінскі журналіст Юры Бутусаў выклаў у Сеціва кадры начнога бою Узброеных сіл Украіны і УС РФ. На відэа можна ўбачыць, як пяхотнікі з 63-й брыгады пры падтрымцы адразу трох танкаў пайшлі на пазіцыі ворага ў раёне Дзіброва, піша dialog.ua.

На кадрах можна ўбачыць блізкі бой вайсковай тэхнікі, якая вядзе прыцэльны агонь па пазіцыях акупантаў. У апошніх не вытрымалі нервы, і яны пакінулі свае акопы.

Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны таксама пацвердзілі інфармацыю што да баёў у раёне Дзіброва. Кадры з геалакацыяй ад 29 лістапада і 2 снежня пацвердзілі прасоўванне УСУ ў раёне Дзіброва.

Z-каналы таксама пішуць, што войска Пуціна вядзе наступальныя баі ў раёне Сінькоўкі і Кіслоўкі, аднак за месяц баёў істотнага прагрэсу не было дасягнута.

У раёне вёскі Дзіброва УСУ супрацьстаяць акупантам з фармавання «Расейскі легіён». А ў раёне Берастава - 123-я мотабрыгада «ЛНР».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках