Спецназ УСУ атакаваў Курскую вобласць РФ
9- 4.12.2023, 11:34
- 53,064

Пашкоджаная тэхніка ворага і асабовы склад.
Спецназ украінскага войска паспяхова атакаваў вайсковую тэхніку і жывую сілу войскаў РФ на расейскай тэрыторыі. Варожая цэль была пашкоджаная на Курска-Бранскім кірунку. Адпаведнае відэа апублікаваў палкоўнік УСУ і блогер Анатоль Штэфан у сваім Telegram-канале.
«Нашы групы спецыяльнага прызначэння працуюць эфектыўна. Працяг будзе. Слава Украіне і яе ваярам!» - гаворыцца ў апісанні да відэа.
У першай частцы відэароліка паказаны момант дакладнага ўдару па варожай машыне, а затым па збоі асабовага складу войска РФ.
«Палкоўнік УСУ Анатоль Штэфан «Шцірліц» публікуе відэа загадкавага знікнення расейскай тэхнікі і жывой сілы ў Курска-бэрмудскім трыкутніку. Як у іх гэта атрымліваецца?!» - пракаментаваў відэа журналіст Юры Бутусаў.