У Турцыі адбыўся землятрус
1- 4.12.2023, 11:56
- 4,456

Штуршкі адчувалі і ў Стамбуле.
У заходняй частцы Турцыі адбыўся землятрус, які адчуваўся ў тым ліку і ў найбуйнейшым горадзе Стамбул. Было зафіксавана тры падземныя штуршкі.
Землятрус магнітудай 5,1 адбыўся а 10:43 паводле мясцовага часу (супадае з менскім). Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ля горада Мудання, а асяродак землятрусу размяшчаўся на глыбіні крыху менш за 5 кіламетраў.
Незадоўга да гэтага турэцкі сейсмолаг Наджы Герур папярэджваў аб рызыцы магутнага землетрасення, аднак размова ішла аб усходняй частцы Турцыі. Паводле ягоных слоў, магутнасць падземных штуршкоў можа дасягаць магнітуды 7,4.