1 верасня 2024, Нядзеля, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме РФ заклікалі павялічыць тэрмін службы ў войску да двух гадоў

8
У Дзярждуме РФ заклікалі павялічыць тэрмін службы ў войску да двух гадоў

Да абмеркавання тэрміна службы вярнуліся на фоне ўказа Пуціна аб павелічэнні колькасці войска.

У Расеі неабходна павялічыць тэрмін службы ў войску з аднаго года да двух, каб рыхтаваць баяздольных салдат. З такой заявай адначасова выступілі адразу два чальцы камітэта ў абароне Дзяржаўнай думы РФ Андрэй Гурулёў ("Адзіная Расея") і Віктар Собалеў (КПРФ), паведамляе The Moscow Times.

"Служыць тэрміновую службу трэба два гады, тады развяжацца праблема з колькасцю навабранцаў, другое - якасць падрыхтоўкі мабілізацыйнага рэсурсу", - напісаў у сваім тэлеграм-канале Гурулёў. Паводле ягоных слоў, год службы не дае "падрыхтаванага салдата". "Розныя паглыбленні і пашырэнні праграм не дапамогуць", - падкрэсліў дэпутат.

Пасля гэтага такой жа заявай адзначыўся Собалеў. “Пытанне аб павелічэнні тэрміна службы ў войску наспела ўжо даўно. Салдаты павінны служыць хаця б паўтара года, з якіх першыя шэсць месяцаў людзі павінны навучацца ў навучальных частках. І наступны год, а лепш паўтара - быць непасрэдна ў войсках. Тады нашы войскі будуць сапраўды баяздольнымі”, - сказаў дэпутат выданню News.ru.

Паводле ягоных слоў, выніковая пастанова за прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, але ніхто не будзе супраць гэтай пастановы.

З 2008 года тэрмін службы ў расейскім войску складае 12 месяцаў. Увосень 2022 года на фоне мабілізацыі і восеньскага прызыву прадстаўнікі ўлады выступалі з прапановамі павялічыць яго да двух гадоў. Пра гэта гаварылі сенатары Уладзімір Джабараў і Віктар Бондараў, а таксама дэпутат Дзярждумы Міхаіл Шарамет.

У ліпені гэтага года старшыня камітэта Дзярждумы ў абароне генерал-палкоўнік Андрэй Картапалаў заявіў, што павялічваць тэрмін службы ў войску да двух гадоў "няма сэнсу". "Сёння сучасны малады чалавек у стане асвоіць усе воінскія спецыяльнасці максімум за паўгода", - падкрэсліў Картапалаў.

Паводле ягоных слоў, баявая падрыхтоўка ў войсках мае паўгадавы цыкл, а ў летнія месяцы да яе дабаўляюцца толькі "буйныя вучэнні, якія праводзяць у кожнай акрузе раз на чатыры гады". "Гэта значыць навошта чалавека трымаць у войску яшчэ год, калі ён будзе ўсё тое ж самае праходзіць?" - задавалася пытаннем Картапалаў.

Дэпутаты вярнуліся да абмеркавання тэрміна службы на фоне ўказа прэзідэнта аб павелічэнні колькасці войска на 170 тысяч чалавек. Агульны штат узброеных сіл зараз будзе складаць 2 209 130 чалавек, з іх вайскоўцаў – 1 320 000. Мінабароны РФ паведаміла, што збіраецца павялічваць штат паступова, за кошт кантрактнікаў. Мабілізацыя пры гэтым не плануецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках