«Паміж РФ і Беларуссю пачалася гандлёвая вайна»
3- 4.12.2023, 12:39
- 20,148

Беларус расказаў, чаму Рассельгаснагляд узяўся за беларускія прадукты.
У Беларусі забаранілі некаторыя кандытарскія вырабы расійскай вытворчасці. У іх былі знойдзены хімічныя дабаўкі, шкодныя для здароўя. За некалькі дзён да гэтага Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў РФ сыроў, вырабленых Светлагорскім філіялам Калінкавіцкага малочнага камбіната з-за прысутнасці ў іх мелаксікаму.
Таксама пад забарону ў Расеі трапіла ялавічына беларускага ТАА "Мясаопт", у якой знайшлі кішачную палачку. Чытач сайта Charter97.org мяркуе, што гандлёвая вайна - вынік сваркі двух дыктатараў.
- Зразумела, што прадукты з недапушчальнымі дадаткамі прадаваліся гадамі, дыктатары дазвалялі «ўлюбёнаму» хаўрусніку труціць уласны народ. Відаць, падчас супольнай паездкі ў аўтамабілі пасля саміту АДКБ Лука нешта не тое сказаў гаспадару. Ці Пуціну па-старэчаму падалося.
Страшна, калі ў састарэлых шызафрэнікаў і параноікаў ёсць доступ да ядзернай зброі.