У Маладзечне прыпынілася праца дзвюх з трох службаў таксі
4- 4.12.2023, 12:56
- 4,530

У самы пік непагадзі.
У самы пік непагадзі ў Маладзечне засталася працаваць толькі адна служба таксі з трох, якія існавалі ў горадзе. Па працы дзвюх службаў міліцыя праводзіць праверку ўжо трэці дзень.
Праверка вядзецца ў дачыненні да маладзечанскіх аператараў таксі 152 і 158. Пра гэта стала вядома яшчэ ў пятніцу, піша kraj.by.
Вядома, што ў канцы мінулага тыдня ў офісы гэтых службаў прыйшлі сілавікі і падаткавая інспекцыя. Паводле папярэдніх звестак, 200 аўто не выехалі ў горад.
Нагадаем, што 14 лістапада Лукашэнка запатрабаваў узмацніць кантроль у галіне пасажырскіх перавозак і загадаў выпрацаваць "адзіныя правілы гульні".
Ужо 20 лістапада ў эфіры праўладнага тэлеканала выйшаў сюжэт аб крымінальнай справе за ўхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да буйнога інтэрнэт-агрэгатара ў сферы пасажырскіх зносін Аtlasbus - у відэа яго называюць “бандай “чорных перавозчыкаў”. Сцвярджаецца, што фігуранты справы - больш за 20 абвінавачаных і падазраваных - вялі свае справы пры дапамозе "шантажу, пагроз, сабатажу".