27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВНУ выставілі новыя цэннікі за навучанне

8
ВНУ выставілі новыя цэннікі за навучанне

На колькі больш зараз будуць плаціць студэнты?

Міністр адукацыі Андрэй Іванец тыдзень таму анансаваў, што кошт навучання ў ВНУ вырасце ад 3 да 17 адсоткаў. 1 снежня гэта адбылося. На сайтах некаторых універсітэтаў ужо апублікавалі новыя кошты, заўважыла «Зеркало».

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце больш за ўсё кошты паднялі для будучых стаматолагаў. У параўнанні з 1 верасня 2023-га кошт навучання на гэтай спецыяльнасці вырас на 878 рублёў. Тым, хто вучыцца на “Лячэбнай справе” і “Педыятрыі”, плаціць давядзецца на 750 рублёў больш. Кошты ў галоўным медычным вузе краіны памяняліся такім чынам:

На сайце БДМУ сказана, што даплаціць розніцу ў кошце за першае паўгоддзе трэба да 14 студзеня 2024 года. На розных спецыяльнасцях яна складае ад 75 да 219 рублёў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі найбольш цэны падскочылі для малодшых курсаў факультэта камп'ютарных сістэм і сетак, факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Кошт года навучання тут узрос на 770 рублёў. Было 4 590 рублёў, стала 5 360. Для параўнання, для трэцякурснікаў некаторых спецыяльнасцей факультэта радыётэхнікі і электронікі павышэнне склала 467 рублёў - з 2803 да 3270 рублёў.

Даплату за навучанне ў першым паўгоддзі студэнты-платнікі галоўнай ІТ- ВНУ краіны павінны ўнесці да 20 снежня. На сайце навучальнай установы таксама сказана, што ў 2023 годзе выдаткі з рэспубліканскага бюджэту на падрыхтоўку спецыяліста з вышэйшай адукацыяй у гэтай ВНУ склалі 8367,31 рубля.

Нагадаем, у жніўні 2023-га міністр адукацыі Іванец заявіў, што "ў Беларусі няма платнай адукацыі", а тое, што такім лічыцца, з'яўляецца "формай сацпадтрымкі моладзі і датуецца дзяржавай".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках