Лукашэнка ездзіў у Пекін на «бацькоўскі сход»?
21- 4.12.2023, 14:05
- 16,156

Дыктатар сустрэўся з настаўнікамі сына.
Лукашэнка падчас свайго раптоўнага візіту ў Кітай пабываў у Пекінскім універсітэце. Яго суправаджаў сын Мікалай, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
«Размова з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта, старшынёv педагагічнай рады, намеснікам старшыні камісіі ў міжнародных справах Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Хаа Пінам», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У пацвярджэнне апублікаванае фота сустрэчы, дзе па правую руку ад Аляксандра Лукашэнкі разам з чальцамі беларускай дэлегацыі сядзіць Міколка.
Раней паведамлялася, што Мікалай Лукашэнка вывучае біятэхналогіі ў Пекінскім універсітэце ў рамках адпаведнага супольнага праекта ў супрацоўніцтве паміж Кітаем і Беларуссю. Ён паступіў на біяфак БДУ і праходзіў практыку ў Кітаі.