Белы дом тэрмінова звярнуўся да Кангрэса ЗША
9- 4.12.2023, 14:08
- 9,288

І заклікае дапамагчы Украіне.
У панядзелак, 4 снежня, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна накіравала Кангрэсу тэрміновае папярэджанне аб неабходнасці зацвердзіць дзясяткі мільярдаў даляраў на вайсковую і эканамічную дапамогу Украіне.
Пра гэта паведамляе АР.
Без гэтага вайсковыя намаганні Кіева ў абароне ад РФ могуць спыніцца.
У лісце да лідараў Палаты прадстаўнікоў і Сэнату, які таксама быў абнародаваны, дырэктарка Управы ў менеджменце і бюджэце Шаланда Янг папярэдзіла, што да канца года ў ЗША скончацца сродкі для адпраўкі зброі і дапамогі Украіне, заявіўшы, што гэта “паставіць Украіну на калені” на полі бою.
Яна дадала, што ў ЗША ўжо скончыліся грошы, якія яны выкарыстоўвалі для падтрымкі ўкраінскай эканомікі, і "калі эканоміка Украіны ўпадзе, яны не змогуць працягваць ваяваць, поўнае спыненне".
“У нас скончыліся грошы - і амаль скончыўся час”, - напісала яна.