Пасля спынення працы «Атласа» жыхары Слаўгарада не ведаюць, як даехаць у Магілёў
4- 4.12.2023, 14:15
- 6,396

Рынак пасажыраперавозак штарміць.
Пасля ўмяшання сілавікоў у працу буйнога аўтаперавозчыка «Атлас», які забяспечваў значную дзель пасажыраплыні паміж раённымі цэнтрамі Магілёўшчыны і абласным цэнтрам, у мясцовых жыхароў сталі ўзнікаць праблемы з тым, каб дабрацца ў абласны цэнтр. Праблему асцярожна ўзняла Слаўгарадская раёнка.
«Як зараз дабірацца са Слаўгарада да Магілёва? Калі наладзіцца камфортнае злучэнне з абласным цэнтрам?» - гэтае пытанне сёння хвалюе большасць слаўгарадцаў.
Намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Слаўгарадскага раёна Аляксандр Краснабаеў патлумачыў чытачам, што зараз "удасканальваецца праца" аўтаперавозчыка. Краснабаеў спаслаўся на нараду, праведзеную Лукашэнкам у гэтым пытанні.
Відавочна, што рынак пасажыраперавозак штарміць.
Нагадаем, сёння стала вядома, што ў Маладзечне сілавікі спынілі працу дзвюх службаў таксі.
У лістападзе стала вядома, што КДБ распачаў вялікую справу ў дачыненні да кіроўцаў таксі і маршрутчыкаў за нявыплату падаткаў. Затрымалі 20 чалавек, якія, паводле звестак КДБ, ужо кампенсуюць нанесеныя страты. На нарадзе 14 лістапада Лукашэнка анансаваў змены на рынку паслуг таксі.