1 верасня 2024, Нядзеля, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ствараюць «доўгія Нэптуны»: што пра іх вядома

4
Ва Украіне ствараюць «доўгія Нэптуны»: што пра іх вядома

Размова ідзе аб ракеце новага ўзору.

Ва Украіне працуюць над сакрэтным праектам — стварэннем ракет новага ўзору, так званых «доўгіх Нэптунаў». Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на намесніка міністра абароны Украіны генерал-лейтэнанта Івана Гаўрылюка.

- Цяпер вядзецца работа для стварэння так званага доўгага "Нэптуна". Гаворка ідзе аб новай мадыфікацыі ракеты для комплексу "Нэптун". Таксама вядзецца актыўная работа разам з міністэрствам стратэгічных галін прамысловасці для ўмацавання сістэмы СПА, — расказаў генерал.

Разам з тым ён адмовіўся падаваць дрбніцы новай распрацоўкі.

«Пакуль пра гэта мы не можам гаварыць падрабязна, скажу толькі, што працягваецца работа над мадэрнізацыяй зенітна-ракетных комплексаў «Бук» і С-300», — дадаў Гаўрылюк.

Што вядома пра «доўгія Нэптуны»

Мабыць, гаворка ідзе аб адаптацыі ракеты Р-360 комплексу "Нэптун" для знішчэння наземных цэляў. Паводле выдання, імаверная далёкасць такой ракеты можа дасягаць 400 км супраць 300 км у супрацькарабельнай версіі і баявая частка — 350 кг супраць 150 кг. Хаця не выключана, што гэта не канчатковая ТТХ мадыфікаванай ракеты.

Сярод іншага, паводле інфармацыі выдання, у канцы жніўня паведамлялася, што такіх ракет выраблена толькі некалькі дзясяткаў.

«Пра новы варыянт «Нэптуна» таксама раней паведамлялася, што ракета выкарыстоўвае сістэму саманавядзення з цеплавізійнай выявай для пошуку і захопу цэлі на базе папярэдняй заладаванай выявы, і што, вядома, ракета выкарыстоўвае тую ж стартавую, што і для супрацькарабельнай версіі», — гаворыцца у артыкуле.

Мяркуецца, што менавіта работы над «Нэптунам» з'яўляюцца адным з пунктаў з пераліку ракетнага ўзбраення і баявых прыпасаў, на якія Украіна налета мае выдаткаваць 175 млрд грн.

Адзначым, што на рахунку ракет "Нэптун" знішчэнне расейскага крэйсера "Масква" 13 красавіка 2022 года. «Масква» была знішчаная дзвюма ракетамі, выпушчанымі з берагавога ракетнага комплексу "Нэптун", распрацаванага прадпрыемствамі ДК "Украбаронпрам" (Украіна).

Лічыцца, што гэта самая дарагая ваенная страта Расеі ў вайне супраць Украіны, бо рэшткавая вартасць крэйсэра ацэньвалася на 750 млн даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках