У Херсонскай вобласці расеец расстраляў свайго камандзіра з AK-74
25- 4.12.2023, 14:25
- 28,734

Яшчэ аднаго параніў у шыю.
У акупаванай расейскімі войскамі часці Херсонскай вобласці Украіны намеснік камандзіра Узброеных сіл Расеі застрэліў свайго камандзіра, паведамляе ASTRA са спасылкай на неназваную крыніцу.
Раніцай 3 снежня ў акупаваным сяле Князе-Грыгароўцы Херсонскай вобласці Украіны 37-гадовы сяржант Міхаіл Хахлоў з аўтамата АК-74 застрэліў свайго камандзіра, 37-гадовага лейтэнанта Івана Крывашэева. Пра гэта ASTRA расказала крыніцу. Яшчэ аднаго калегу Хахлоў параніў — гэты шараговы шпіталізаваны са скразной ранай шыі.
Усе трое вайскоўцаў служаць у 1-м батальёне 1218-га мотастралковага палка. Хахлоў затрыманы і перададзены вайскоўцам палка. Дакладныя прычыны забойства на гэты момант не вядомыя.