ЦАХАЛ знішчыў сымбаль ХАМАСа
- 4.12.2023, 15:04
- 10,066

Відэафакт.
Войска абароны Ізраіля знішчыла сымбаль ХАМАСа ў зоне Газа. ЦАХАЛ падарваў будынак Вярхоўнага суда тэрарыстаў.
Раней ЦАХАЛ заявіў, што быў паспяхова зліквідаваны высокапастаўлены камандзір ХАМАСа, які доўга знаходзіўся ў вышуку.
Ён спланаваў напад на Ізраіль 7 кастрычніка.
Паводле супольнай заявы ЦАХАЛа ды ISA, камандзір батальёна ХАМАСа на імя Вэсам Фаргат быў знішчаны пры дапамозе вайсковай авіяцыі на падставе дакладнай выведнай інфармацыі.