У Гомелі ГУБАЗіК зладзіў аблаву
4- 4.12.2023, 16:15
- 9,874

Затрыманыя мінімум пяць чалавек.
Сілавікі правялі аблаву ў Гомелі. Пра гэта паведаміў 4 снежня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Прапагандысцкія рэсурсы апублікавалі «пакаянныя» відэа пяці мужчынаў. Ці знаходзяцца яны цяпер у зняволенні ці іх адпусцілі на волю – невядома.
Паведамляецца, што ўсе яны былі затрыманыя за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у інтэрнэце.