27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

3
Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА
ВІКТОРЫЯ КУЛЬША

За апошнія паўгода яна правяла ў штрафным ізалятары 70 дзён.

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Вікторыю двойчы за год судзілі паводле часткі 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Апошні раз суд прызначыў палітзняволенай яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да 3,5 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

22 чэрвеня Вікторыю зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24 Гомельскай вобласці. Цяпер стала вядома, што нядаўна яе чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА, за паўгода яе ўтрымлівалі там не менш за 70 дзён. Пры гэтым некалькі месяцаў таму яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, раней у Зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў СІЗА і паўгода ў ПКТ. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адзін з нагляднікаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду. Праз галадоўку ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

Адрас для падтрымкі: ВК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках