У Варонежскай вобласці РФ фура пратараніла калону Расгвардыі
5- 4.12.2023, 18:15
- 9,634

Ёсць загінулы і параненыя.
У Расеі фура пратараніла калону аўтобусаў Расгвардыі: грузавік на поўнай хуткасці ўляцеў у прыпаркаваныя на збочыне дарогі машыны расейскіх сілавікоў. Аварыя адбылася ў Варонежскай вобласці. Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што на гэты момант дакладна вядома пра аднаго загінулага, як мінімум пяцёра расгвардзейцаў атрымалі раненні.
Аварыя патрапіла на камеру. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365».
Паводле інфармацыі, якая паступае, кіроўца фуры перавысіў хуткасць на фоне неспрыяльных умоваў надвор'я, а таксама не змог узяць да ўвагі габарытаў фуры, пасля чаго не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў калону Расгвардыі, у якой былі тры аўтобусы, тры грузавыя «Уралы» і дзве машыны суправаджэння.
Загінуў пасажыр фуры, яе кіроўца таксама атрымаў пашкоджанне.

