27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я не ішла з мэтай лаяцца, а хацела проста памяняць тавар»

8
«Я не ішла з мэтай лаяцца, а хацела проста памяняць тавар»

Жыхарка Вілейкі набыла ў краме аўсянку з «сюрпрызам».

Жыхарка Вілейкі Святлана 30 лістапада набыла ў супермаркеце «Еўраопт» аўсяныя шматкі. Аднак усярэдзіне кардоннай скрынкі гараджанку чакаў непрыемны сюрпрыз – жывы вусень, піша Kraj.by.

– Я ўвесь час набываю адны і тыя крупы ў гэтай краме, – расказала Святлана. – Калі бяру крупы, то заўсёды перасыпаю ў шкляныя слоікі. Чарговы раз перасыпала і ўбачыла ў скрынцы павуцінку і вусеня. Ён быў там адзін.

Паводле словаў віляйчанкі, убачанай жыўнасці яна не здзівілася, але было непрыемна.

– Тыя крупы, што прадаюцца ў пакетах, я аглядаю проста ў краме. Бо ведаю, што часам там можа быць харчовая моль. А тут не было відаць – аўсяныя шматкі спакаваныя ў кардонную скрынку, – растлумачыла дзяўчына.

Віляйчанка не разгубілася і пастанавіла вярнуць няякасны прадукт у супермаркет. Аўсяныя шматкі яна высыпала ў пакет, вусеня пасадзіла ў слоік у якасці доказу. З усім гэтым Святлана скіравалася на наступны дзень у краму. Яна падышла да касіра на касах самаабслугоўвання. Дзяўчына патлумачыла сітуацыю і паказала няякасны тавар. Пытанне развязалася хутка і без лішняй цяганіны.

– Я проста ведаю, што маю права памяняць тавар на іншы. Чэк у мяне быў, але яго нават не спыталі. Падышла дзяўчына, прынесла новую кашу. Перада мной папрасілі прабачэння. Супрацоўнікі супермаркета прапаноўвалі вярнуць грошы, але я сказала, мне патрэбная проста каша. Я не ішла з мэтай лаяцца, а хацела проста памяняць тавар. Бо я сама разумею, што не яны вінаватыя: тэрміны на кашы адпавядаюць правілам.

На гарачай лініі сеткі «Еўраопт» карэспандэнту партала растлумачылі, што ў выпадку, калі пакупнік набыў няякасны тавар, ён сапраўды мае права яго вярнуць, звярнуўшыся непасрэдна ў гандлёвы аб'ект. Пры гэтым, адзначыла спецыялістка гарачай лініі, спажыўцу нават не абавязкова мець пры сабе чэк. Досыць прынесці ў супермаркет тавар. У краме зробяць вяртанне, праверыўшы на камерах відэаназірання. Пакупніку прапануюць вярнуць грашовыя сродкі або абмяняюць тавар на новы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках