Прыёрбанк адключыў банкаматы і тэрміналы ў некаторых гарадах
- 4.12.2023, 19:17
- 4,658

Адразу на тры дні.
Прыёрбанк папярэдзіў сваіх кліентаў пра недаступнасць аперацый у банкаматах і плацежна-даведачных тэрміналах у трох гарадах краіны. Банк адключыць сваё абсталяванне адразу на тры дні – з 4 да 6 снежня.
Як паведамілі ў прэс-службе Прыёрбанка, з 4 да 6 снежня 2023 года банкаматы і плацежна-даведачныя тэрміналы не будуць працаваць у Смалявічах, Жодзіне і Барысаве (банкамат па адрасе вул. 50 гадоў БССР, 39).
У банку патлумачылі гэта «тэхнічнымі прычынамі», паабяцалі, што нязручнасці для кліентаў будуць «часовымі» і папрасілі «планаваць аперацыі з улікам гэтай інфармацыі».