27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус замест пратэрмінаванага пашпарта неўзабаве атрымае праязны дакумент у Нямеччыне

12
Беларус замест пратэрмінаванага пашпарта неўзабаве атрымае праязны дакумент у Нямеччыне

Як у яго гэта атрымалася.

Наш суайчыннік Вячаслаў жыве ў Баварыі (Нямеччына) ужо сем гадоў. Сёлета павінен быў атрымаць від на жыхарства, але скончыўся тэрмін дзеяння яго беларускага пашпарта, а без яго ВНЖ на рукі не выдаюць. Звяртацца па новы ў консульства праз сваю актыўную пазіцыю Вячаслаў пабаяўся і яшчэ ў жніўні напісаў у МУС Баварыі заяву з просьбай выдаць яму праязны дакумент замежніка. Спачатку Вячаславу адмовілі, але ў пятніцу, 1 снежня, нечакана змянілі пастанову.

Як расказаў «Люстэрку» Вячаслаў, ён жыве ў Нямеччыне з 2015 года. Спачатку спрабаваў атрымаць статус бежанца, але працэдура ўвесь час адтэрміноўвалася. У 2023-м улады федэральнай зямлі Баварыя прынялі станоўчую пастанову аб выдачы яму віду на жыхарства, але атрымаць на рукі яго беларус не змог – тэрмін дзеяння яго беларускага пашпарта скончыўся. Гэта здарылася яшчэ да падпісання Аляксандрам Лукашэнкам указа, што абмяжоўвае правы беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой. Мужчына гаворыць, што праз сваю палітычную пазіцыю звяртацца па новы дакумент у беларускае консульства пабаяўся.

У жніўні Вячаслаў напісаў заяву ў Міністэрства ўнутраных справаў Баварыі з просьбай выдаць яму праязны дакумент замежніка (Reiseausweis für Ausländer), але тады яму адмовілі. А 1 снежня 2023 г. патэлефанавалі з аддзела міграцыі і папрасілі прыйсці ў офіс арганізацыі.

– Калі я прыйшоў, то, на маё здзіўленне, мне далі заяву на атрыманне пашпарта замежніка (так мужчына называе праязны дакумент. – Заўв. рэд.), у ім ужо былі запоўненыя ўсе графы, у якія супрацоўнікі МУС самі ўпісалі мае звесткі, мне заставалася толькі паставіць подпіс пад заявай, – расказаў Вячаслаў.

Паводле ягоных словаў, дакумент яму абяцаюць аддаць на рукі праз два тыдні.

– Гэта выдатны падарунак на Каляды, – заўважае Вячаслаў.

Мужчына кажа, баварскія чыноўнікі патлумачылі яму, што пастанову змянілі таму, што нядаўна атрымалі падрабязныя інструкцыі для працы з заявамі на атрыманне нямецкіх дакументаў для беларусаў.

Верагодна, Вячаслаў стаў першым беларусам, які атрымае ў Нямеччыне праязны дакумент.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках