1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў некаторых аўтакрамах ёсць праблемы з асартыментам

3
Чаму ў некаторых аўтакрамах ёсць праблемы з асартыментам

У Белкаапзвязе адказалі.

Белкаапзвяз крытыкуюць сёння ўсе – пачынаючы ад мясцовых жыхароў, заканчваючы Раманам Галоўчанкам і Аляксандрам Лукашэнкам. Праблемы – з асартыментам у сетцы крамаў і аўтакрамах. Першы намеснік старшыні кіравання Белкаапзвязу Аляксандр Скрундзеўскі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ паспрабаваў расказаць, што насамрэч усё не так і ўжо дрэнна.

Каментуючы бедны асартымент у некаторых аўтакрамах і крамах, прадстаўнік Белкаапзвязу сказаў, што кантроль за гэтым узмоцнены.

«Гэтыя выпадкі, на мой погляд, больш недапрацоўка або чалавечы чыннік. Таму што, на жаль, ёсць такія моманты, што недзе не замовіў тавар той самы прадавец альбо супрацоўнікі гандлёвай службы. Недзе замовіў занадта мала, не разлічыў попыт. Сёння праведзеная пэўная праца ў гэтым кірунку, узмоцнены кантроль у гэтых мерапрыемствах», – сказаў ён.

Паводле ягоных словаў, цягам найбліжэйшых двух тыдняў прадстаўнікі Белкаапзвязу наведаюць кожны гандлёвы аб'ект сеткі.

Скрундзеўскі таксама адзначыў, што асартымент крамаў і аўтакрамаў – 400 найменняў тавараў.

«Калі гаварыць пра той асартыментны пералік, які сёння неабходны, ён увесь прадстаўлены як і ў крамах, так і ў аўтакрамах. Сёння ва ўсіх аўтакрамах – да 400 найменняў тавараў. Хоць, зыходзячы з аналізу продажаў у цэлым у сістэме, мы бачым, што блізу 50% продажаў у цэлым у Белкаапзвязе складае недзе 120 найменняў», – дадаў ён.

Нагадаем, раней мы пісалі, што ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ўтвараецца складаная сітуацыя ў крамах і аўтакрамах спажыўкааперацыі. На прылаўках не стае элементарных тавараў. Мясцовыя ўлады прызналі, што «галоўная праблема – таварная насычанасць».

У сельскай мясцовасці гандаль пераважна ажыццяўляюць крамы Белкаапзвязу. Цяпер у сістэме спажыўкааперацыі 3,5 тысячы сельскіх крамаў, а таксама 549 аўтакрамаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках