27 снежня 2024, Пятніца, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына амаль перастала набываць тавары з Расеі

9
Нямеччына амаль перастала набываць тавары з Расеі

Зафіксаванае падзенне імпарту амаль на 90 адсоткаў.

Аб'ём расейскага імпарту ў Нямеччыну ўпаў на 88,5% у кастрычніку, у параўнанні з кастрычнікам мінулага года да 200 млн еўраў. Пра гэта піша DW са спасылкай на звесткі Федэральнай статыстычнай установы.

Аб'ём нямецкага экспарту ў Расею скараціўся на 40,5% у гадавым выразе да 600 млн еўраў.

У параўнанні з вераснем 2023 года паказнік нямецкага імпарту з РФ вырас на 6,6%, паказнік экспарту ў Расею скараціўся на 5%.

Агульны паказнік нямецкага экспарту скараціўся ў гадавым выразе на 8,1% да 126,4 млрд еўраў. Паказнік імпарту ўпаў на 16,3% – да 108,6 млрд еўраў.

Больш за палову аб'ёмаў нямецкага знешняга гандлю прыпадае на краіны Еўразвязу. У кастрычніку Нямеччына экспартавала 26 партнёрам у ЕЗ тавары на 67,9 млрд еўраў і імпартавала з гэтых краінаў на 56,9 млрд еўраў.

Што да экспарту ў трэція краіны, то найбуйнейшым імпарцёрам нямецкай прадукцыі з'яўляюцца ЗША, якія набылі нямецкія тавары на 13,5 млрд еўраў. Экспарт у Кітай склаў 7,9 млрд еўраў, у Вялікую Брытанію – 6,6 млрд еўраў.

Ключавой краінай для нямецкага імпарту быў Кітай, адкуль паступілі тавары на 12,7 млрд еўраў. Аб'ёмы імпарту з ЗША склалі 7,9 млрд еўраў, з Брытаніі – 2,7 млрд еўраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках