Прэзідэнт Бразіліі намякнуў на арышт Пуціна, калі той прыедзе на G20
2- 4.12.2023, 21:27
- 12,748

Лула да Сілва паведаміў, што расейскі дыктатар павінен «ацаніць наступствы» прыезду на саміт.
Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва ў панядзелак, 4 снежня, паведаміў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін павінен «ацаніць наступствы» ягонага прыезду на саміт G20 у Рыа-дэ-Жанэйра.
Пра гэта паведамляе Terra.
«Калі Пуцін прыедзе на сустрэчу G20 у Бразілію, ён ведае, што можа адбыцца», – сказаў Лула на прэс-канферэнцыі ў Берліне разам з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам.
Бразілія з'яўляецца ўдзельніцай Міжнароднага крымінальнага суда і нясе адказнасць.
17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна паводле падазрэння ва ўчыненні ваенных злачынстваў у сувязі з дэпартацыяй украінскіх дзяцей у РФ.