27 лiпеня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў будуць судзіць палітычнага вязня са спецвойскаў

5
У Беларусі зноў будуць судзіць палітычнага вязня са спецвойскаў
ЯН ПАПКОВІЧ

Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу.

Палітычнага вязня былога спецвайскоўца зноў будуць судзіць у Беларусі. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу. Падчас затрымання Яна Папковіча моцна збілі, а таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Ян —былы спецвайсковец, былы інкасатар "Белгазпрамбанка", які звольніўся і ладзіўся разам з жонкай і братам Алесем у верасні 2022 года з'язджаць у Польшчу. Але напярэдадні быў затрыманы групай "Альфа". Падчас затрымання яго моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку, нагадвае «Вясна».

Яго прысудзілі да 4 гадоў калоніі. Яна прызналі вінаватым паводле арт.342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы).

Цяпер стала вядома, што з ініцыятыве адміністрацыі магілёўскай калоніі № 15 супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.411 КК (заўзятае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над Янам распачнецца ў Магілёве 14 снежня. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Міхайлава.

Падтрымайце палітычнага вязня: ПК №15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках