22 снежня 2024, Нядзеля, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні зоны Газа

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні зоны Газа

Ужытыя бульдозеры, БТРы і танкі.

У паўднёвай частцы зоны Газа ўпершыню заўважылі тэхніку Войска абароны Ізраіля. Імаверна, ЦАХАЛ ужо прасунуў сваю наземную аперацыю на поўдзень анклава.

Напрыклад, каля паселішча Хан-Юніс зафіксавалі танкі, панцырныя транспарцёры і бульдозеры ізраільскага войска. Аб гэтым у панядзелак, 5 снежня, паведаміла выданне The Times of Israel.

Паводле інфармацыі журналістаў палестынцы, якія ўцякалі з паўночнай часткі Газы ў паўднёвую, цяпер не ведаюць, куды рухацца далей.

У той жа час у Войску абароны Ізраілю заявілі, што працуюць над стварэннем сховішчаў у паўднёвых абшарах анклава пры ўзмацненні баявых дзеянняў.

"Мы папрасілі цывільных жыхароў эвакуавацца з поля бою і далі спецыяльную гуманітарную зону ўнутры Газы", — сказаў вайсковы прадстаўнік Джонатан Конрыкус.

Як піша выданне, гаворка ідзе пра невялікі прыбярэжны сэктар тэрыторыі на поўдні пад назвай Аль-Мавасі.

Жыхар места Рафаха на поўдні Газы Абу Джахар аль-Хадж сказаў, што ЦАХАЛ нанёс авіяўдар па паселішчы, які быў "падобны да землятрусу". "На нас пачалі падаць кавалкі бетону", – кажа ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках