У Таганрогу грымнуў магутны выбух: у расейцаў гістэрыка
5- 5.12.2023, 11:56
- 16,284
Акупанты заявілі аб ракетнай атацы.
У расейскім Таганрогу раніцай 5 снежня грымнуў магутны выбух. Жыхары горада паскардзіліся, што ў іхніх дамах выбухной хваляй выбіла шыбы, на аўтамабілях спрацавала сігналізацыя, паведамляе obozrevatel.com.
Як пішуць у сеціве відавочцы, выбух грымнуў пад 10:27 у цэнтры Таганрога на Гогалеўскім завулку. Расейцы скардзяцца, што ў Заходнім раёне была «моцная бавоўна», якую чулі ва ўсім горадзе.
Сёй-той выказаў спадзяванне, што выбух быў наступствам работы СПА.
Пазней расейскія мэдыі заявілі аб ракетнай атацы на горад.
Пасля ў сеціве з'явіліся кадры таго ж выбуху ў Таганрогу. На відэа можна ўбачыць, як у неба ўзвіваецца чорны стаўбун густога дыму.
Расейскія прапагандысты паспяшаліся супакоіць жыхароў Таганрога, сказаўшы, што нібыта «комплексы СПА збілі варожую ракету». У гэтым нападзе яны традыцыйна абвінавацілі ўкраінскіх вайскоўцаў.