26 снежня 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Узбочыны ўсеяныя целамі расейцаў»

1
«Узбочыны ўсеяныя целамі расейцаў»

Ва УСУ выкрылі праўду аб стратах акупантаў пад Аўдзееўкай.

Вяшчальнік аб'яднанага прэсавага цэнтра Сіл абароны Таўрыйскага кірунку Аляксандр Штупун расказаў аб сітуацыі, якая адбываецца на Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках.

Штупун у эфіры тэлемарафону «Єдині новини» паведаміў, што там працягваюцца актыўныя пяхотныя атакі акупантаў. Вораг далей страчвае асабовы склад сотнямі. Акрамя гэтага, акупанты здаюцца ў палон. Вяшчальнік расказаў, што ў аперацыйнай зоне "Таўрыя" за дзень у палон здаліся блізуя 80 вайскоўцаў ворага. На Аўдзееўскім кірунку абаронцы далей стрымліваюць ворага.

Вораг не пакідае спроб захапіць Аўдзееўку, нягледзячы на значныя страты. Там адбітыя 15 атак каля Стэпавага, Новабахмутаўкі, Сцяпанаўкі і Паўночнага, расказаў Штупун.

«Фіксуюцца адмовы варожых жаўнераў ісці на штурмы. Яны вельмі добра бачаць загачаныя трупамі расейцаў лесапалосы і ўзбочыны дарог», — адзначыў ён.

Акрамя гэтага, ён таксама сказаў, што вораг выяўляў актыўнасць пад Рабоцінам. Там расейцы спрабуюць аднавіць страчаныя пазіцыі.

Кіраўнік Аўдзееўскай ГВА расказаў, што асноўнае адрозненне трэцяй хвалі штурмаў ворага ў тым, што ўжываецца менш тэхнікі. Паводле ягоных слоў, гэта звязана перш за ўсё з надвор'ем.

Сітуацыя на Аўдзееўскім кірунку

Нагадаем, што ў выведцы Брытаніі выявілі прасоўванне расейцаў каля Аўдзееўкі. За апошнія дні расейскія войскі дасягнулі невялікага прасоўвання на паўночным кірунку «абцугоў» у рамках спробы атачыць места Аўдзееўку.

Акупанты збіраюцца кінуць на Аўдзееўку цяжкую тэхніку. Расейскія акупанты чакаюць лепшага надвор'я, каб адправіць у штурм на Аўдзееўку цяжкую тэхніку. Сітуацыя на гэтым кірунку напружаная.

Акупанты прасунуліся ў некалькіх месцах каля Аўдзееўкі. Падчас трэцяй хвалі штурму Аўдзееўкі расейскія войскі адкрылі два дадатковыя кірункі наступу на прамысловую зону на паўднёвы ўсход ад Аўдзееўкі і са Спартака.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках