У Беларусі ў кампаніі і да ІП пастанавілі наведацца з праверкамі
4- 5.12.2023, 18:45
- 13,674
Стала вядома, каму падрыхтавацца.
Дзяржкантроль абнавіў спіс арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, да якіх да канца 2023 года маюць намер прыйсці з праверкамі. Іх плануюць ладзіць не толькі спецыялісты гэтай установы, але і іншых міністэрстваў.
У Менскай вобласці, напрыклад, у гэтым месяцы маюць намер прыйсці з праверкамі сярод іншага на завод вінаградных вінаў «Пяць кантынентаў» (прыйдуць спецыялісты Мінпрацы).
У Менску ў снежні плануюць наведацца ў тым ліку да страхавога брокера «Максірэнта» (Мінфін), у фірму «Бел Фуд Сэрвіс», якая кіруе рэстаранамі хуткага харчавання KFC (МНС, Белстат), у кампанію «Ты энд Эл», якая кіруе сеткай рэстаранаў Terra (Міністэрства аховы здароўя).
У Магілёўскай вобласці правяральнікі маюць намер у гэтым месяцы прыйсці ў «госці» ў тым ліку на «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (МНС), у Свята-Мікольскі жаночы манастыр (МНС), бабруйскі філіял гандлёвай сеткі «Дабраном» (Дзяржстандарт).
Паглядзець спіс арганізацый і ІП, да якіх збіраюцца прыйсці з праверкамі, можна на сайце Дзяржкантролю.