27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія зладзіла новы дэмарш супраць Расеі

Арменія зладзіла новы дэмарш супраць Расеі

Што гэтым разам?

Кіраўнік парламента Арменіі Ален Сіманян не будзе ўдзельнічаць у сустрэчы ў рамках Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у Маскве. Дзея пройдзе ў сталіцы РФ 19 снежня.

Пра гэта паведамляе News Armenia.

«Кіраўнік Нацыянальнага Сходу Арменіі Ален Сіманян не возьме ўдзелу ў выязным пасяджэнні Рады Парламенцкай Асамблеі АДКБ, якое адбудзецца ў Маскве 19 снежня», — паведаміла прэсавая сакратарка кіраўніка армянскага парламента Цавінар Хачатран.

Адзначаецца, што ў пасяджэнні таксама не возьме ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага Сходу Арменіі.

«Пра сваю пастанову не ехаць у Маскву Ален Сіманян паведаміў кіраўніку Дзяржаўнай думы РФ Вячаславу Валодзіну афіцыйным лістом», — адзначыла Хачатран.

Адзначым, раней армянскі прэм'ер Нікол Пашынян праігнараваў саміт АДКБ, які прайшоў 23 лістапада ў Мінску.

Афіцыйныя асобы Арменіі таксама не ўдзельнічалі ў пасяджэннях, якія папярэднічалі сэсіі Рады АДКБ, з удзелам міністраў замежных спраў і абароны і сакратароў Рады бяспекі краін АДКБ.

Эксперты і палітолагі мяркуюць, што такім чынам Арменія рыхтуецца да поўнага выхаду з АДКБ. Такі ж сцэнар, магчыма, чакае і Казахстан праз пагаршэннея палітычных стасункаў з РФ на фоне ўзмацнення санкцый.

Стасункі паміж РФ і Арменіяй пагаршаюцца

Улады Арменіі ўжо неаднаразова выказвалі сваю незадаволенасць адсутнасцю эфектыўнай падтрымкі АДКБ у рамках міжнароднага супрацоўніцтва яе краін-сябраў. Напрыклад, апошняе такое нараканне аб прысутнасці расейскіх вайсковых баз на тэрыторыі краіны Арменія выказала падчас актыўных баявых дзеянняў на тэрыторыі Нагорнага Карабаха.

Адзначым, што чальцамі АДКБ з'яўляюцца Расея, Беларусь, Казахстан, Арменія, Кіргізія і Таджыкістан.

Нагадаем, летам Арменія адмовілася ўдзельнічаць у вучэннях "Скала-2023" у Беларусі пад эгідай Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

У канцы кастрычніка стала вядома, што ўлады Арменіі разглядаюць магчымасць закрыцця расейскіх дзяржаўных тэлеканалаў, бо яны дапусцілі парушэнне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках