27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі што заключылі кантракты: На Купянскім кірунку УСУ ліквідавалі новапрыбылых расейцаў

1
Толькі што заключылі кантракты: На Купянскім кірунку УСУ ліквідавалі новапрыбылых расейцаў

Блізу двух дзясяткаў.

На Купянскі кірунак праз вялікія страты акупанты перакінулі новаспечаных салдатаў з былых зняволеных. Сілы абароны Украіны адразу іх абясшкодзілі. Пра гэта ў эфіры «Суспільнае. Супраціў» расказала прэс-сакратарка 14-й асобнай механізаванай брыгады УСУ Надзея Замрыга.

Паводле ейных словаў, на Купянскім кірунку яе брыгада 4 снежня абясшкодзіла блізу двух дзясяткаў акупантаў.

«Вораг страчвае вельмі шмат асабістага складу. РФ падвозіць рэзервы чалавечыя Пра гэта сведчыць тое, што ўжо мабілізаваныя, якія да 20 кастрычніка 2023 года былі ў месцах пазбаўлення волі, падпісалі кантракт з Узброенымі сіламі РФ, і ўжо ў пачатку лістапада трапляюць на перадавую і гінуць тут», – сказала Замрыга.

Прэс-сакратарка 14-й асобнай механізаванай брыгады УСУ кажа, што на гэтым адрэзку фронту УС РФ усе свае сілы кідаюць, каб рухацца за раку Аскол, у бок Купянска. Акупанты шукаюць слабыя месцы ў абароне УСУ і спрабуюць ісці наперад.

«РФ выкарыстоўвае тэхніку, каб падвезці асабовы склад бліжэй, гэтую тэхніку бачаць нашыя “вочы”, наводзяць артылерыю, танкі. Расейцы пачалі выкарыстоўваць танкі ў апошні час. Два месяцы таму было вельмі мала. БМП яны выкарыстоўваюць для падвозу асабовага складу, а не як тэхніку, якая мае гарматы», – кажа Надзея Замрыга.

Яна дадала, што УС РФ прадаўжаюць атакаваць пазіцыі УСУ з артылерыі, але ў апошні час шчыльнасць артабстрэлаў знізілася. Таксама расейцы выкарыстоўваюць авіябомбы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках